поиск по сайту ▼
Факультет естествознания
Республика Беларусь, г. Минск,220030, ул. Советская, 18 корп. 3, 1 этаж, каб. 117
Телефоны: | +375 (17) 311 22 60 |
+375 (17) 311 22 61 | |
+375 (17) 311 22 58 |
E-mail: estfac@bspu.by
ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА
г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1, вучэбны корпус № 3; тэл. 8-017-311-22-61, 8-017-311-22-60
Е‑mail: est.bspu@mail.ru
Дэкан — Галіна Уладзіміраўна СКРЫГАН, кандыдат біялагічных навук, дацэнт
Чатыры гады, праведзеныя на факультэце прыродазнаўства (ФП), – гэта бесперапынныя адкрыцці і вандроўкі. І не толькі па дарогах і сцяжынках блізкага і далёкага наваколля, але і па хімічных формулах, біялагічных прэпаратах і калекцыях. Гэта пошук адказаў на шматлікія пытанні, якія ўзнікаюць кожную хвіліну і дэманструюць, што свет вакол нас – неспазнаны і бяскрайні. Ты заінтрыгаваны? Што ж, тады рабі выбар на карысць нашага факультэта! Тут вучаць разумець прыроду і рыхтуюць высакакласных спецыялістаў – настаўнікаў прыродазнаўчых дысцыплін.
Факультэт вылучаецца моцным кадравым складам: 62% выкладчыкаў маюць навуковую ступень і званне. У складзе ФП 3 кафедры (біялогіі і методыкі выкладання біялогіі; хіміі і методыкі выкладання хіміі; геаграфіі і экалогii чалавека), вучэбна-метадычная лабараторыя інфармацыйных тэхналогій у прыродазнаўчай адукацыі; 2 інтэрактыўныя класы («Хімія» і «Біялогія»), рэсурсны цэнтр Green Office BSPU («Зялёны офіс БДПУ»), STEАM-цэнтр. Грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база – сучаснае абсталяванне, прыборы, найноўшыя сродкі навучання – дазваляе праводзіць разнастайныя лабараторныя практыкумы па дысцыплінах хімічнага, біялагічнага і геаграфічнага профіляў. На факультэце працуюць 4 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі, 2 гурткі - “Поіск”(батанічны) і “Заолаг”. Акрамя таго, будучыя спецыялісты займаюцца даследчай дзейнасцю і на базах устаноў-партнёраў.
Значная частка вучэбнага часу адводзіцца для практычнага замацавання атрыманых ведаў і ўменняў. У прыгарадзе Мінска на аграбіястанцыі БГПУ (Мiнскi район, н.п. Зяленае) праводзяцца вучэбныя практыкі – біялагічныя і геаграфічныя. Педагагічныя практыкі базуюцца на філіялах кафедраў і ва ўстановах адукацыі сталіцы, імі кіруюць выкладчыкі факультэта і высокакваліфікаваныя настаўнікі.
Традыцыі ФП падтрымліваюцца і ўзбагачаюцца кожным новым пакаленнем студэнтаў. Штогод цікава праходзяць «Свята ўраджаю», «Дзень птушак»; адмыслова для першакурснікаў – «Адзін дзень на аграбіястанцыі “Зялёнае”» і «Пасвячэнне ў студэнты». Усе гэтыя мерапрыемствы даюць магчымасць нашым выхаванцам праявіць свае таленты і эрудыцыю, фарміруюць уменне жыць і працаваць у калектыве. На факультэце працуе валанцерскі клуб “Незабудка”.
Грунтоўныя веды па вучэбных дысцыплінах дазваляюць выпускнікам факультэта прыродазнаўства працаваць настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці навучэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі. Каля паловы выкладчыкаў факультэта – яго выпускнікі. А той, хто па нейкіх прычынах выбірае іншы прафесійны кірунак, таксама хутка дасягае поспеху – і ў навуцы, і ў грамадскім жыцці, і ў бізнесе.
Выпускнікі ФП ніколі не спыняюцца на дасягнутым, бо шукаць і знаходзіць адказы на шматлікія складаныя пытанні навакольнага свету – гэта тое, чаму вучаць у аўдыторыях факультэта.
Документы подаются в приемную комиссию БГПУ по адресу: 220050, г. Минск, ул. Советская, 18, ауд. 217
Справки по телефону: 311-22-61