ПАЭТЫЧНЫ ПОЎДЗЕНЬ НАПЯРЭДАДНІ ВЯСНОВАГА СВЯТА
Найчасцей аматары пэзіі ладзяць “Паэтычныя вечарыны”. А ў нашай студэнцкай групе на прыродазнаўчым факультэце напярэдадні 8 сакавіка прайшоў “Паэтычны поўдзень”. Пасля заняткаў разам з куратарам Свірыд Ганнай Анатольеўнай мы сабраліся, каб пачытаць вершы і пагутарыць з дацэнтам нашага ўніверсітэта, паэтам, аўтарам слоў да гімна БДПУ Мікалаем Віктаравічам Шабовічам.
Ганну Анатольеўну амаль на працягу трыццаці гадоў звязваюць з Мікалаем Віктаравічам не толькі прафесійныя, але і сяброўскія адносіны, а для большасці нашых студэнтаў сам паэт і яго паэзія сталі сапраўдным адкрыццём. Нам было прыемна слухаць успаміны паэта пра гады сваёй маладосці, пра падзеі і людзей, якія натхнялі яго на паэтычныя радкі. Пасля гэтага вершы, якія чытаў Мікалай Віктаравіч, набывалі зусім іншую афарбоўку, глыбока западалі ў душу.
Спрабавалі чытаць вершы і мы. З нашых вуснаў яны гучалі можа не так дасканала і артыстычна, як з вуснаў сапраўднага майстра паэтычнага слова, але не менш сардэчна.
Мы слухалі, чыталі, размаўлялі і нават забылі пра існаванне сваіх тэлефонаў. Напрыканцы сустрэчы Мікалай Віктаравіч зрабіў прыгожыя партрэтныя здымкі нашага куратара і госці сустрэчы Тамары Рыгораўны Хоміч. На памяць аб сустрэчы мы зрабілі калектыўны здымак. Па ўсмешках на нашых тварах можна адчуць усю цеплыню гэтай першай, і, спадзяемся, не апошняй нашай паэтычнай сустрэчы.
Прыгадаем некаторыя вершы Міколы Шабовіча і пажадаем кожнай з нас выклікаць у сваіх каханых такія ж высокія пачуцці.
|
Як на цябе, я, мабыць, не глядзеў
Ты нараджаеш рыфмы і радкі,
Як і прыйшла, ты пойдзеш неспадзеў,
|
Нібыта зорачкі ўначы,
Таго пагляду не забыць,
Калі ж мы стрэнемся яшчэ |
Студэнтка группы 250418 Пячонава Кіра
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка







.jpg)


.jpg)



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя