«Гарачая пара» на факультэце прыродазнаўства
Факультэт прыродазнаўства традыцыйна вылучаецца сярод іншых факультэтаў БДПУ асаблівасцямі арганізацыі вучэбнага працэсу. Галоўная прычына гэтага – больш разнастайныя формы вучэбнай дзейнасці і, перш за ўсё, наяўнасць у вучэбных планах падрыхтоўкі студэнтаў па ўсіх спецыяльнасцях працяглых вучэбных (палявых) практык. Аднолькавым на ўсіх курсах вучэбны працэс бывае толькі адзін раз у год – 1 верасня, калі пачынаюцца аўдыторныя заняткі. Далей жа кожны курс на кожнай спецыяльнасці жыве сваім вучэбным жыццём: у розныя тэрміны праходзяць залікова-экзаменацыйныя сесіі, пачынаюцца вытворчыя і вучэбныя практыкі, заняткі ў другім семестры. Асабліва яскрава праяўляецца гэтая разнастайнасць напрыканцы мая месяца. У межах аднаго тыдня на шасці курсах дзённай і завочнай форм навучання перакрыжоўваюцца практычна ўсе асноўныя формы вучэбнага працэсу. Мяркуйце самі.
Першымі на факультэце дзяржаўныя экзамены пачынаюць здаваць студэнты шостага курса завочнай формы навучання – з 21 мая. У гэты ж час у студэнтаў чацвертага курса дзённай формы навучання пачынацца апошняя экзаменацыйная сесія, калі яны здаюць апошнія курсавыя экзамены. У студэнтаў першага курса таксама вельмі адказны перыяд – апошні тыдзень аўдыторных заняткаў і атрымання залікаў. На другім курсе настаў час подводзіць вынікі вучэбна-азнаямленчага педагагічнага практыкума. Пасля гэтага, праз тыдзень, у студэнтаў спецыяльнасці “Біялогія і геаграфія” пачнецца летняя экзаменацыйная сесія, а студэнты спецыяльнасці “Біялогія і хімія”, перш чым адправіцца на сесію, пачнуць праходзіць вучэбныя (палявыя) практыкі. І толькі студэнты трэцяга курса пакуль яшчэ знаходзяцца ў звычайным рабочым рэжыме аўдыторных заняткаў – наведваюць лекцыі, выконваюць лабараторныя заданні, выбіраюць тэмы дыпламных работ на наступны год. Праз два тыдні на факультэце на сваю чарговую лабараторна-экзаменацыйную сесію з’явяцца студэнты трох курсаў завочнай формы навучання. Але і ім, перш чым прыступіць да аўдыторных заняткаў і здачы залікаў з экзаменамі, трэба будзе на працягу тыдня прайсці вучэбныя (палявыя) практыкі.
Вось такія па-сапраўднаму гарачыя дні чакаюць студэнтаў факультэта прыродазнаўства. Таму хочацца пажадаць усім ім поспехаў у нялёгкай вучэбнай дзейнасці і плённых яе вынікаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка







.jpg)


.jpg)



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя